Мінабароны РФ прызнала, што ва Украіне ваююць салдаты тэрміновай службы
У баях ва Украіне ўдзельнічаюць расійскія салдаты тэрміновай службы, прызналі прадстаўнікі Мінабароны РФ.
"На жаль, выявіліся некалькі фактаў прысутнасці вайскоўцаў тэрміновай службы ў часцях расійскіх узброеных сіл, якія ўдзельнічаюць у правядзенні спецыяльнай вайсковай аперацыі на тэрыторыі Украіны", — цытуе заяву РІА "Новости".
Літаральна днём раней Уладзімір Пуцін заявіў, быццам ва Украіне ваююць толькі кантрактнікі і афіцэры.
У Мінабароны РФ дадалі, што некалькі кантрактнікаў былі захопленыя ў палон украінцамі.