Мінабароны Беларусі паведаміла пра мабілізацыю 3 тысяч рэзервістаў
Рэзервісты ў Мінскім раёне / vayar.mil.by
Мінабароны Беларусі паведаміла пра мабілізацыю 3 тысяч рэзервістаў. Армія праводзіць праверку баявой гатоўнасці. І ў яе межах прызвалі спецыялістаў, якія могуць спатрэбіцца падчас вайны. Напрыклад, у Мінскім раёне прызвалі кіроўцаў, а сярод іх і тых, хто падчас службы ў войску быў механікам-кіроўцам бронетэхнікі.
"Пастаўка асабістага складу адбываецца аператыўна, у самыя кароткія срокі", — рапартуе Мінабароны РБ.
Адначасова ў некалькіх раёнах праходзяць вучэбныя зборы ўдзельнікаў тэрабароны.
"Мабілізавалі" і спецтэхніку