У Карме і Рагачове праходзяць вучэнні тэрабароны

Удзельнікі тэрабароны з Кармянскага раёна / kormanews.by
У Рагачове і Карме на Гомельшчыне праходзяць вучэнні тэрабароны. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што на зборы выклікалі каля 200 чалавек. Многім з іх "далёка за 40". Стаіць задача, каб яны "не пагублялі навыкі".
Падобныя зборы праходзяць у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.