Мікрааўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Маскве, ёсць загінулы
Аварыя з удзелам беларусаў здарылася ў Маскве на Кутузаўскім праспекце, паведамляе REN.tv.
Сутыкнуліся таксоўка і мікрааўтобус, у якім ехалі грамадзяне Беларусі.
Пры ДТЗ загінуў кіроўца таксі. Яшчэ шэсць чалавек атрымалі траўмы.
Паліцыя перакрыла рух на чатырох палосах дарогі. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.