Мікалая Аўтуховіча перавялі ў гродзенскі СІЗА

Мікалая Аўтуховіча перавялі ў гродзенскі СІЗА

Мікалая Аўтуховіча перавялі са следчага ізалятара КДБ у гродненскі СІЗА, паведамляе "Наша Ніва" са спасылка на запіс на старонцы ў фэйсбуку праабаронцы Васіля Завадскага.

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч — падазраваны па крымінальнай справе аб тэрарызме. Яго назвалі кіраўніком "арганізаванай тэрарыстычнай групы", удзельнікі якой "хаваліся ў розных гарадах". Сцвярджаецца, што ў Аўтуховіча знайшлі зброю і сродкі сувязі.

Мікалай Аўтуховіч затрымліваўся праваахоўнікамі ў 2005-м — па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў, а ў 2009-м яго затрымалі і асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне боепрыпасаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.