"Металург" і "Гомель" вырашаць лёс пуцёўкі ў паўфінал у сёмым матчы

Хакей у Жлобіне / hockey.by
"Металург" і "Гомель" вырашаць лёс пуцёўкі ў паўфінал беларускай хакейнай экстралігі ў сёмым матчы. Ён пройдзе ў Гомелі 20 сакавіка. Пакуль лік у чвэрцьфінальнай серыі 3:3. У аўторак "Металург" выйграў з лікам 3:1 (1:1, 1:0, 1:0).
Хакеісты "Дынама-Маладзечна" ў чвэрцьфінальнай серыі з гродзенскім "Нёманам" у кроку ад перамогі — 3:2. "Брэст" прайграе ў серыі з "Віцебскам" з лікам 2:3. Шостыя матчы гэтых каманд прызначаны на сераду.
Пуцёўку ў паўфінал ужо заваявала "Юнацтва", якое абыграла "Лакаматыў" у серыі з лікам 4:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.