Меланія Трамп мае канал сувязі з камандай Пуціна

Меланія Трамп / Reuters
Меланія Трамп мае канал сувязі з камандай Пуціна. Першая лэдзі ЗША заявіла, што яна абмяркоўвае з расійскім кіраўніцтвам лёс вывезеных праз вайну ўкраінскіх дзяцей.
Камунікацыя распачалася пасля ліста, які Меланія праз мужа перадала Пуціну. Там першая лэдзі выказвала занепакоенасць лёсам дзяцей.
Яна заявіла, што Пуцін потым адказаў на ліст і потым паміж яе і яго камандамі адбылося некалькі нефармальных сустрэч і тэлефонных размоў.
"Фактычна, за апошнія 24 гадзіны восем дзяцей вярнуліся да сваіх сем'яў", — заявіла Меланія Трамп журналістам.
Гэтыя заявы прагучалі на фоне таго, як кантакты паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным у справе завяршэння вайны зайшлі ў тупік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.