Макс Корж адмяняе канцэрты ў Расіі
Макс Корж адмяняе канцэртны тур. "Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі штодзень гэтыя жыцці адбіраюцца", — напісаў беларускі музыка ў Instagram.
Канцэрты мусілі адбыцца ва Узбекістане, Латвіі і Расіі (у Екацярынбургу, Навасібірску і Санкт-Пецярбургу).
Два дні таму Корж выпусціў трэк пра вайну ва Украіне. Выказваецца музыка даволі жорстка. Але ў сацсетках яго пачалі крытыкаваць за планы выступаць з канцэртамі ў Расіі.