Магілёўца, які прыехаў да бацькоў, не выпусцілі пасля 15 сутак

Магілёвец не выйшаў на волю пасля "сутак", ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Напярэдадні Новага года пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту павінен быў выйсці на волю магілёвец Уладзіслаў Петрачкоў. Але 28 снежня яму вынеслі паўторны прысуд у 15 сутак за "распаўсюд экстрэмізму", пішуць праваабаронцы.
Петрачкоў некалькі гадоў працуе ў Германіі. У лістападзе ён прыехаў на радзіму, каб наведаць бацькоў. Прыкладна праз месяц да яго прыйшлі міліцыянты і склалі пратакол за каментары ў інтэрнэце. 12 снежня мужчыну прысудзілі 15 сутак арышту і адправілі ў Магілёўскі ІЧУ.
Пакуль Петрачкоў адбываў прысуджаны тэрмін, міліцыянты склалі на яго новы пратакол за чарговую порцыю каментароў.
Вядома, што ў 2020-м магілёўца затрымлівалі падчас пратэстаў, але палітычным актывістам ён не быў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.