Ля аквапарка “Дрымлэнд” стаяла гіганцкая чарга (фотафакт)

Ля аквапарка “Дрымлэнд” у Мінску ўжо зраніцы выстраілася гіганцкая чарга — яе хвост быў ажно на прыпынку грамадскага транспарта. Фотаздымак чаргі выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Кірыл Трафімаў.
“Сябры, у “Дрымлэнд” сёння хадзіць не варта”, — напісаў ён.
Сёння ў Мінску 30-градусная спёка і да таго ж гэта нядзеля, таму не дзіўна, што людзі абіраюць менавіта гэты адпачынак.