Лукашэнка падарыў галоўнаму рэдактару "Эха Масквы" Венедыктаву самагон і сала

Падарункавы набор Аляксандра Лукашэнкі для Аляксея Венедыктава / instagram.com/aavst
Галоўны рэдактар "Эха Масквы" Аляксей Венедыктаў паказаў у сябе ў інстаграме падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі, у якога ён на гэтым тыдні браў інтэрв'ю. Сярод сыроў і каўбас асобна вылучаецца бутэлька з самагонкай і добры кавалак сала.
"Самагон учора прынялі з генералам Юрыем Кабаладзе і ацанілі як вельмі правільны", - напісаў пад фота Аляксей Венедыктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.