Лукашэнка знайшоў "лялькаводаў" у Чэхіі і абразіў лідарак аб'яднанага штаба

10 жніўня Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў пратэсты, якія прайшлі ў Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Як вядома, былі затрыманы тры тысячы чалавек, дзясяткі пацярпелі (і пратэстоўцы, і сілавікі), распачаты крымінальныя справы. Лукашэнка паабяцаў адэкватны адказ "на неправамерныя дзеянні" і што "майдана не будзе".
"Па адной размове мы бачым лялькаводаў, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі president.gov.by. — Адна з ліній гэтых лялькаводаў — Чэхія. Сёння ўжо з Чэхіі кіруюць нашым аб'яднаным штабам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.