Лукашэнка заклікае радыкальна змагацца супраць наркотыкаў (відэа)

Сярод іншых тэмаў кіраўнік Беларусі запытаў, ці ёсць у камітэта неабходная матэрыяльна-тэхнічная база для правядзення экспертыз на высокім узроўні. Швед адказаў, што для выяўлення і даследавання наркотыкаў апошнім часам было закуплена новае абсталяванне, як для цэнтральнага апарата, так і практычна для ўсіх абласных упраўленняў ведамства.



"Гэта значыць, мы з наркатой сёння можам змагацца, і мы ўзброены?" — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі. На гэта кіраўнік Дзяржкамітэта экспертыз адказаў, што нашы лабараторыі здольныя выявіць любы наркотык на працягу 30-40 хвілін. Ён асабліва падкрэсліў, што гэта датычыць у тым ліку спайсаў.



Кіраўнік Беларусі прапанаваў, каб барацьба з наркотыкамі стала больш жорсткай, у тым ліку на заканадаўчым узроўні.



Фота — masterskaya.by