Лукашэнка сустрэнецца з генсекам Кампартыі В'етнама дзеля заключэння партнёрства

Прэзідэнт В'етнама Та Лама

Прэзідэнт В'етнама Та Лама / Pool Photo via AP

У панядзелак 12 траўня Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Ламам, які прыбудзе ў Беларусь з афіцыйным візітам 11–12 траўня. Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, дзе бакі абмяркуюць ключавыя напрамкі стратэгічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі — у эканоміцы, палітыцы і гуманітарнай сферы.

Чакаецца, што асаблівая ўвага будзе нададзеная распрацоўцы "дарожнай мапы" двухбаковага ўзаемадзеяння і запуску канкрэтных сумесных праектаў. Па выніках перамоваў запланавана падпісанне дакументаў, якія павінны замацаваць партнёрства. 

У праграме візіту То Лама таксама сустрэчы з прадстаўнікамі парламента і ўрада Беларусі, а таксама азнаямленне з прамысловым патэнцыялам краіны. Нагадаем, раней То Лам наведаў Расію, дзе ўдзельнічаў у святкаванні 80-годдзя Перамогі і быў узнагароджаны Лукашэнкам ордэнам Дружбы народаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.