Лукашэнка сказаў, лішку чаго ў Беларусі не будзе ніколі
Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Лукашэнка зноў згадаў пра будаўніцтва яшчэ адной АЭС у Беларусі. Ён заявіў, што ў нашай краіне лішку электраэнергіі не будзе нават пасля будаўніцтва другой АЭС
Электрычнасць, паводле яго, неабходная не толькі для прамысловасці або бытавых патрэб.
"Мы будуем дамы на электрычным абаграванні. І электрамабілі, за якія мы сур'ёзна ўзяліся. У нас не проста напрацоўкі, вытворчасць добрая — асабліва аўтобусаў, тралейбусаў. Усюды трэба электрычнасць", — цытуе БЕЛТА ягоныя словы.
Падчас будаўніцтва Астравецкай АЭС чыноўнікі абяцалі беларусам, што электрэнергія стане таннейшай. Аднак пасля заканчэння будаўніцтва сталі гучаць заявы, што ніхто не абяцаў зніжэння тарыфаў.