Лукашэнка скасаваў упраўленне ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна

Аляксандр Лукашэнка скасаваў упраўленне ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна. Адзначаецца, што ўказ прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў. Як інфармуе БЕЛТА, функцыі ўпраўлення перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама і службе бяспекі Мінскага метрапалітэна (апошняя мусіць арганізаваць бяспечнае выкананне перавозак пасажыраў).
Аддзел унутраных спраў (а пасля — упраўленне) па ахове Мінскага метрапалітэна існавала з 1984 года, яшчэ з савецкіх часоў. У той час у яго склад уваходзіла паўсотні чалавек, апошнім часам — больш за 200.