Лукашэнка рыхтуе беларускую эканоміку да мабілізацыі. Што гэта значыць?

Беларускае прадпрыемства

Беларускае прадпрыемства

"Сітуацыя вельмі напружаная. І тое, што эканоміку пераводзяць у "мабілізацыйны рэжым", — гэта негатыўны фактар, які сведчыць пра тое, што, хутчэй за ўсё, пасля выбараў мы ўбачым сур'ёзныя змены ў Беларусі", — такое меркаванне выказала эканамістка Аліса Рыжычэнка ў эфіры Еўрарадыё.

Экспертка пракаментавала змены ва ўказе Лукашэнкі, у якім ён вызначыў упаўнаважаны дзяржаўны орган па мабілізацыйнай падрыхтоўцы эканомікі. Ім зрабілася Міністэрства эканомікі Беларусі.

Што гэта значыць для эканомікі?

На думку Алісы Рыжычэнка, змены ў законе аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі эканомікі азначаюць, што "ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы, якія працуюць на дзяржабаронныя заказы, і прадпрыемствы, якія працуюць і функцыянуюць у сацыяльна значных галінах, напрыклад, у вытворчасці прадуктаў харчавання, электраэнергіі і гэтак далей, — гэта значыць неабходныя для функцыянавання і стабільнага працягу жыцця людзей унутры краіны, — павінны мець нейкі фінансавы запас і магчымасць функцыянаваць у выпадку, калі пачнецца вайна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.