Лукашэнка: Мы выдатна ведаем, чаго хоча Расія ад Беларусі

Лукашэнка: Мы выдатна ведаем, чаго хоча Расія ад Беларусі

У аўторак, 15 снежня, у Маскве праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Кіраўнік Беларусі знаходзіцца ў Расіі з двухдзённым афіцыйным візітам.

У пачатку сустрэчы Лукашэнка выказаў жаданне абмеркаваць і вырашыць надзённыя пытанні беларуска-расійскіх адносінаў.

Лукашэнка: "Мы выдатна ведаем, чаго хоча Расія ад Беларусі. Упэўнены, што Расія абсалютна ведае, што трэба Беларусі ад Расіі. Думаю, што вырашэнне тых праблемаў, якія ў нас існуюць, яшчэ больш зблізіць нашыя народы".

Уладзімір Пуцін выказаў радасць з нагоды таго, што, нягледзячы на бягучыя праблемы (візіт Лукашэнкі мусіў адбыцца ў канцы лістапада, але быў перанесены), кіраўнік Беларусі прыехаў у Маскву для грунтоўнай размовы "па ўсім комплексе пытанняў двухбаковых дачыненняў".

Як паведамляе РІА "Новости", Лукашэнка і Пуцін сёння могуць абмеркаваць далейшую актывізацыю ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферы. А значыць, будзе абмеркаваная і тэма расійскай ваеннай базы ў Беларусі.

Фота: БЕЛТА