Лукашэнка кіруе Беларуссю 31 год

Лукашэнка

Лукашэнка / bolkunets.org

20 ліпеня 2025 года Лукашэнка ўстанавіў чарговы рэкорд па працягласці праўлення краінай. У нядзелю споўніўся 31 год з моманту яго першай інаўгурацыі.

На сёння ў свеце існуе ўсяго сем кіраўнікоў, якія кіруюць даўжэй за Лукашэнку — напрыклад, прэзідэнт Уганды Ёверы Кагута Мусевен ці Кароль Эсваціні Мсваці III (абодва з'яўляюцца кіраўнікамі з 1986 года).

Што да гісторыі нашай дзяржавы, на тэрыторыі сучаснай Беларусі даўжэй за ўсіх правілаў Усяслаў Чарадзей (тэрмін кіравання = 57 гадоў).

Пры Усяславе Чарадзеі Полацкае княства дасягнула небывалага росквіту. Па загадзе кіраўніка ў Полацку пабудавалі Сафійскі сабор. Усяслаў быў героем знакамітай паэмы "Слова пра паход Ігаравы", з ім таксама звязваюць першую летапісную згадку Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.