Лукашэнка “гадоў 15-17” перадае яблыкі спецназу МУС

Аляксандр Лукашэнка “гадоў 15-17” перадае яблыкі спецназу МУС. Пра гэта ён распавёў, выступаючы ў чацвер на рэспубліканскім педсавеце ў Мінску. Па словах Лукашэнкі, у рэзідэнцыі да яго пераезду пуставала зямля. Але ўжо усё змянілася і вольнага месца цяпер там няма, інфармуе партал tut.by.
Спецназаўцы калісьці пасадзілі першы сад у рэзідэнцыі. Аляксандр Лукашэнка сам выступіў з такой ініцыятывай. Паводле яго слоў, яму патрэбны “на зіму два вядра гэтых яблык”, усё астатняе ён паабяцаў перадаваць спецназу МУС. Так была запачаткавана традыцыя. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў прысутнага міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, ці даходзяць яго яблыкі да спецназаўцаў? Той сказаў, што байцы іх елі да вясны. Гэтая інфармацыя Лукашэнку вельмі ўзрадавала.