Ліянэль Месі заплаціў падаткавікам 10 мільёнаў еўра
Нападаючы "Барселоны" і футбольнай зборнай Аргентыны разам з бацькам праходзіць у Іспаніі па справе аб нявыплаце падаткаў.
У чэрвені Месі і яго бацьку Хархэ Арасіё былі выстаўленыя абвінавачанні. Як высветлілася, яны не выплацілі падаткі за 2007-2009 гады на суму 4 мільёны еўра (нібыта, няправільна запаўняліся падатковыя дэкларацыі). Іх выклікалі ў суд Барселоны для дачы паказанняў на 17 верасня. У выпадку, калі іх віну дакажуць, пакараннем можа стаць турэмнае зняволенне на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў зняволення і штраф да 24,6 млн еўра.
Ліянэль Месі таксама падаў падаткавікам дэкларацыі аб прыбытках за 2010 і 2011 гады. Мяркуецца, што ён спрабуе заключыць "міравое пагадненне". Раней адвакаты знакамітага футбаліста заявілі, што Месі гатовы выплаціць любую суму, агучаную паводле рашэння суда, інфармуе РІА "Новости".

На здымку Еўрарадыё: Месі на мінскім стадыёне "Дынама".