Літва афіцыйна назвала нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй

Парламент Літвы прыняў рэзалюцыю, якая прызнае нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй, піша delfi.lt. Прапануецца:
— ахоўваць дзяржмяжу з Беларуссю з дапамогай войска і ўсталяваць фізічную загароду па ўсім перыметры;
— трактаваць іншаземцаў з трэціх краін, якія нелегальна перасякаюць мяжу Літвы і не маюць дакументаў, як верагодных актыўных удзельнікаў гібрыднай атакі;
— забяспечыць, каб арганізатары патокаў нелегальнай міграцыі, уключаючы беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, былі прыцягнутыя да адказнасці і каб супраць іх былі ўжытыя нацыянальныя санкцыі і санкцыі ЕС;
— ініцыяваць інфармацыйную кампанію ў краінах паходжання нелегальнай міграцыі дзеля стрымлівання патэнцыйных мігрантаў і дамагацца вяртання мігрантаў у краіны іх паходжання.
Сейм Літвы таксама звярнуўся да іншых краінаў ЕС з заклікам дапамагчы ў адбіванні гібрыднай агрэсіі.
Апошнія тыдні, як неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі памежнай службы Літвы, вельмі вырасла нелегальная міграцыя з Беларусі. Літоўцы мяркуюць, што беларускі бок знарок правакуе гэтую сітуацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.