Літва масава адмаўляе ў прытулку нелегальным мігрантам
Літва разгледзіла 570 прашэнняў ад мігрантаў, якія перайшлі мяжу з Беларусі па-за пунктамі пропуску. Ніводнае з прашэнняў не было задаволена, паведамляе МУС краіны.
Разгляду чакаюць яшчэ 2034 прашэнні. Пры гэтым 130 мігрантаў літоўскія ўлады ўжо адправілі ў краіны паходжання.
Агулам у Літве знаходзяцца 4149 мігрантаў-нелегалаў, якія трапілі ў краіну з Беларусі.
Цяпер краіна рыхтуе змены ў заканадаўства, каб забараніць нелегальным мігрантам падаваць прашэнні аб прыстанішчы.