Лісты ад "фэйкавага Ціханоўскага" атрымліваюць еўрапейскія палітыкі

Сяргей Ціханоўскі

Сяргей Ціханоўскі / "Страна для жизни"

Еўрапейскія палітыкі, чыноўнікі і дзяржаўныя органы атрымліваюць фэйкавыя лісты і допісы нібыта ад Сяргея Ціханоўскага. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

"Мы цяпер на міжнародным форуме у Бледзе. Аказалася, некаторым удзельнікам форуму пісаў "Ціханоўскі" з прапановамі супрацы. Раней у Літве быў фэйкавыя ліст у пракуратуру, што нават пракуратура пачала расследаванне, прыняўшы ліст за сапраўдны. Відавочна, цяпер гэбэ працуе па ўсіх франтах, і будзьце ўважлівыя", — заявіў Вячорка.

Ён паказаў адно з такіх паведамленняў і звярнуў увагу на асаблівасці допісу: "Тут выдае як мінімум напісанне імя. Сяргей сябе падпісвае Sergey Tihanovski. Ну і тэма, стыль, і подпіс — выклікае адразу сумневы".

Лісты ад "фэйкавага Ціханоўскага" атрымліваюць еўрапейскія палітыкі
Допіс ад "фэйкавага Ціханоўскага" / Франак Вячорка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.