Ліквідаваны кілеры, што забілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

СБУ / ssu.gov.ua
СБУ ліквідавала кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве. Ведамства кажа, што яны былі супрацоўнікамі ФСБ.
Спецаперацыяй па пошуку забойцаў украінскага абаронцы асабіста кіраваў кіраўнік СБУ Васіль Малюк. Пасля ён запісаў відэа на фоне целаў мужчыны і жанчыны.
50-гадовага палкоўніка СБУ Івана Вароніча невядомы расстраляў у цэнтры Кіева з пісталета з глушыцелем 10 ліпеня. Мужчына атрымаў цяжкія раненні і памёр на месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.