Ліквідаваны буйны канал незаконнай легалізацыі расіян, якія ўцяклі ва Украіну
Ліквідаваны буйны канал незаконнай легалізацыі расіян, якія ўцяклі ва Украіну. Яго стварыла арганізаваная групоўка. Яе кліентамі былі не толькі грамадзяне РФ, але і краін Блізкага Усходу і Цэнтральнай Азіі, паведамляе прэс-служба СБУ. Дапускаецца, што нелегалаў маглі выкарыстоўваць спецслужбы РФ "для правядзення падрыўной дзейнасці падчас паўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны".
Легалізацыю замежнікаў арганізавала службовай асоба з Дзяржаўнай міграцыйнай службы Кіева і Кіеўскай вобласці. Ім абяцаліся і дакументы на часовае ці пастаяннае пражыванне ва Украіне, і пасведчанні ўцекачоў, і нават працаўладкаванне ў Кіеве і Львове ў сервісах хуткай дастаўкі.
Аплата складала 10-15 тысяч долараў з чалавека. Частка такіх нелегалаў пасля спрабавалі выехаць у краіны ЕС.