Летась у Беларусі за ўхіленне ад выплаты падаткаў асудзілі 118 чалавек

Вярхоўны суд падводзіць вынікі дзейнасці судовай сістэмы Беларусі за 2014 год. У інтэрв'ю газеце "СБ — Беларусь сегодня" намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч паведаміў, што апошнім часам зніжаецца колькасць такіх злачынстваў, як ілжэпрадпрымальніцтва і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. За апошнія пяць гадоў асуджаных па гэтых артыкулаў стала менш у два разы. А летась па гэтых артыкулах былі асуджаныя 342 чалавекі.

Таксама Калінковіч паведаміў, што летась асудзілі 118 чалавек за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Гэта найбольшая колькасць асуджаных за ўсе віды эканамічных злачынстваў.  

Фота — БелаПАН