ЛДП вылучыла Алега Гайдукевіча на прэзідэнцкія выбары
Ліберальна-дэмакратычная партыя вылучыла кіраўніка партыі Алега Гайдукевіча прэтэндэнтам на прэзідэнцкія выбары.
Адпаведнае рашэнне было прынятае на пасяджэнні Вышэйшага Савета і Цэнтральнага Камітэта партыі 9 лютага, паведамляе прэс-служба ЛДП. У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел кіраўнікі рэгіянальных структур.
Партыя заяўляе, што завяршыла папярэдняе фармаванне ініцыятыўнай групы прэтэндэнта і гатовая пачаць збор неабходных 100 000 подпісаў для рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты хоць сёння. У ініцыятыўную групу ўжо ўвайшло больш за 3500 чалавек. ЛДП кажа, што фармаванне групы працягнецца да моманту падачы дакументаў у Цэнтральную выбарчую камісію.
Акрамя ініцыятыўнай групы сфармаваныя выбарчыя штабы ў Мінску і ў кожнай вобласці Беларусі.
ЛДП плануе правесці Кангрэс патрыятычных сіл, дзе будзе прадстаўленая праграма і каманда кандыдата ў прэзідэнты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.