Лабавое сутыкненне легкавікоў у Бешанковіцкім раёне (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 24 лютага на аўтадарозе Мінск — Віцебск каля вёскі Касароўшчына.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у аўтамабілях Volkswagen Golf і Volkswagen Sharan было па 2 чалавекі. Трое з іх атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Прычына дарожна-транспартнага здарэння пакуль невядомая.


Фота — mchs.gov.by