Квіткі на міжнародныя цягнікі цяпер можна набыць праз інтэрнэт

Квіткі на міжнародныя цягнікі цяпер можна набыць праз інтэрнэт

Квіткі на цягнікі міжнародных зносінаў у краіны Еўропы цяпер можна набыць праз інтэрнэт. Беларуская чыгунка ўвяла новы сервіс на сайце poezd.rw.by — цяпер праз сеціва можна набыць праязныя дакументы на цягнікі, якія ідуць у Польшчу, Нямеччыну, Балгарыю, Францыю, Чэхію і іншыя еўрапейскія краіны.

Пакуль афармленне квіткоў адбываецца без электроннай рэгістрацыі. Далей праязныя дакументы, аплачаныя праз інтэрнэт, неабходна будзе афармляць у спецыялізаваных пунктах афармлення праезду ў міжнародных зносінах Белчыгункі.

Магчымы і зварот на сайце электронных праязных дакументаў, калі яны аплачаныя банкаўскімі карткамі праз сістэму плацяжоў ASSIST і “Інтэрнэт-банкінг” “Беларусбанка”. Зварот у касах ажыццяўляецца ў спецыялізаваных пунктах продажу.

Надалей Белчыгунка плануе далейшае паэтапнае ўкараненне электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнікі міжнародных ліній, у тым ліку на бесперасадачныя вагоны, што дазволіць выключыць абавязковае афармленне праязных дакументаў у касах.