Крушэнне цягніка "Масква — Брэст": фота з месца здарэння

8 красавіка каля 23:00 хуткасны фірмовы цягнік "Масква — Брэст" сутыкнуўся з электрычкай на захадзе Масквы. Два вагона электрацягніка і адна секцыя пасажырскага цягніка сышлі з рэек. У першыя гадзіны пасля аварыі паведамлялася пра больш як 50, а пасля больш як 30 пацярпелых. Паводле інфармацыі МНС Расіі, пасля крушэння былі шпіталізаваныя 15 чалавек.
На фота з месца здарэння відаць, што адзін з вагонаў электрычкі разарвала напалову. У паведамленні Расійскай чыгункі гаворыцца, што ў прыгараднага цягніка адмовілі тармазы, ён пакаціўся назад і сутыкнуўся з пасажырскім складам, якія стаяць на перагоне Філі — Кунцава.

Фота: 112.ua

Фота: Interfax.ru