Колькі елак з'явіцца ў Мінску перад Новым годам?
Навагодняя ілюмінацыя / "Минск Новости"
У снежні на асноўных пляцоўках Мінска з'явіцца 27 навагодніх елак, піша агенцтва "Минск Новости". Усе навагоднія гірлянды працуюць на святлодыёдах — лямпачкі напальвання больш не выкарыстоўваюць.
Сёлета ялінкі будуць свяціцца незвычайнымі колерамі. Да традыцыйных дададуцца фіялетавы, ружовы і блакітны.
А акрамя елак напярэдадні свята з'явяцца новыя святлодыёдныя канструкцыі — напрыклад, стылізаваныя пад даўніну ліхтары.