Колькі беларусаў пераехала ў Крым пасля расійскай акупацыі паўвострава?

Крым / facebook.com
У Крыме заявілі, што пасля расійскай акупацыі туды пераехалі жыць "да 11 тысяч беларусаў". Што праўда, падлікі недакладныя.
Справа ў тым, што згодна з украінскімі звесткамі, у 2014 годзе ў Крыме пражывала каля 40 тысяч беларусаў. А паводле расійскага перапісу іх было толькі 25 тысяч.
Сёння кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Крыма" Раман Чагрынец кажа пра "мінімум 40-45 тысяч беларусаў". То-бок, калі параўноўваць з украінскай статыстыкай — ніякага прыросту не бачна. Ён ёсць, толькі калі арыентавацца на расійскія лічбы.
Але сапраўды, беларускае зямляцтва Крыма — чацвёртае па велічыні пасля расійскага, украінскага і крымска-татарскага. Шмат этнічных беларусаў жыве тут яшчэ з часоў царскай Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.