КНДР — першая краіна, якая падтрымала новую анэксію Расіяй тэрыторыі Украіны
Пхеньян падтрымаў Маскву / reuters.com
КНДР — першая краіна, якая падтрымала новую анэксію Расіяй тэрыторыі Украіны — "Л/ДНР", Херсонскай і Запарожскай абласцей. Пхеньян лічыць, што "галасаванне" прайшло ў адпаведнасці са статутам ААН, а "рэферэндумы" адлюстроўваюць пазіцыю жыхароў згаданых акупаваных украінскіх тэрыторый. Як вядома, ААН асудзіла дзеянні РФ. Захад анансуе новыя санкцыі супраць Масквы.
"Мы выказваем павагу да волевыяўлення жыхароў Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Херсонскай і Запарожскай абласцей, якія імкнуліся да ўваходжання ў склад Расіі, і падтрымліваем пазіцыю ўрада Расіі аб прыняцці вышэйзгаданых рэгіёнаў у свой склад", — заяўляе МЗС Паўночнай Карэі.
Іншыя краіны свету анэксіі Расіяй украінскіх тэрыторый не прызналі. Тым часам украінскія войскі працягваюць вызваляць іх ад расійскіх акупантаў.