Клубы "Юнацтва" і "Шахцёр" выйшлі ў паўфінал хакейнага чэмпіянату Беларусі

Клубы "Юнацтва" і "Шахцёр" выйшлі ў паўфінал хакейнага чэмпіянату Беларусі

Мінскае "Юнацтва" чыста выйграла чвэрцьфінальную серыю ў наваполацкага "Хіміка-СКА" — 4:0 (3:0 і 3: 1 дома, 5:2 і 3:2 у гасцях). Салігорскі "Шахцёр" з такім жа лікам святкаваў перамогу над "Лідай" — 6:1 і 4:1 дома, 3:0 і 4:2 у гасцях.

У дзвюх іншых серыях пакуль што лік роўны — 2: 2. "Гомель", атрымаўшы дзве хатнія перамогі, двойчы саступіў жлобінскаму "Металургу" (5:4, 3:1, 1:2, 3:4). А "Дынама-Маладзечна" зраўняла лік з гродзенскім "Нёманам" (0:1, 2:3, 3:2, 3:1).

Наступныя матчы за выхад у паўфінал пройдуць 2 і 4 сакавіка. Калі і там не вызначацца пераможцы, гульні пройдуць 6 сакавіка.