Кіроўца загінуў, калі на абочыне ачышчаў машыну ад снегу

На трасе Мінск — Дзяржынск у Мінскім раёне загінуў 46-гадовы кіроўца, які на абочыне ачышчаў шкло сваёй машыны ад снегу. Яго збіў іншы аўтамабіль, вадзіцель якога не саўладаў з кіраваннем (верагодна, з-за няправільнага выбару хуткасці). У выніку машына выехала на абочыну. Як інфармуе БЕЛТА, пацярпелы памёр ад атрыманых траўмаў па дарозе ў бальніцу.
Дарожная міліцыя рэкамендуе кіроўцам спыняцца для адпачынку, дробнага рамонту ці ачысткі снегу толькі на спецыяльна адведзеных для гэтага стаянках, пляцоўках каля АЗС, на другасных дарогах.
Здымак з архіву. Фота: Delfi