Кіраўнік Заслаўскай лакафарбы паўтара года ўхіляўся ад падаткаў
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы кіраўніка Заслаўскага лакафарбавага завода. Як праведамілі БелаПАН у ведамстве, у 2011 годзе службовая асоба ўвайшла ў змову з трыма грамадзянамі, якія рэгістравалі ілжэпрадпрымальніцкія структуры пад падстаўных асобаў. Адметна, што заснавальнікі гэтых фірмаў не падазравалі пра мэты рэгістрацыі такіх суб’ектаў гаспадарання.
Ад студзеня 2013 года па кастрычнік 2014 года лакафарбавы завод ухіліўся ад уплаты падаткаў болей як на 10 мільярдаў рублёў шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковыя дэкларацыі заведама ілжывых звестак.
Падчас следства абвінавачаныя добраахвотна кампенсавалі ў поўным аб’ёме нанесеную дзяржаве страту. На маёмасць удзельнікаў злачыннай групы наклалі арышт у памеры 500 мільёнаў рублёў.
Крымінальная справа перададзеная ў суд, аднак цяпер разглядаецца пытанне аб вызваленні абвінавачаных ад крымінальнай адказнасцю ў сувязі з раскаяннем і кампенсацыяй стратаў.
Фота з архіву