Кіраўнік Мінска загадаў высветліць прычыну ўзнікнення ў адной з кватэр інфрагуку
Спецыялісты засведчылі, што інфрагук прысутнічае (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў загадаў высветліць прычыну ўзнікнення ў адной з кватэр у доме па вуліцы Матусевіча інфрагуку. Яе жыхарка паскардзілася яму падчас прыёму. Па словах жанчыны, у яе жыллі пастаянна даносіцца аднекуль гук нізкай частаты.
Высветлілася, што кватэру ўжо абследавалі спецыялісты. Яны засведчылі, што інфрагук прысутнічае, але не змаглі знайсці яго крыніцу.
Паўторным замерам гуку і высвятленнем прычыны яго ўзнікнення зоймецца цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.