Кіраўніцу турыстычнай кампаніі аб'явілі ў рэспубліканскі вышук
Кіраўніцу турыстычнай кампаніі "Аўрора-тур" аб'явілі ў рэспубліканскі вышук. Жанчына знікла ў пачатку 2016 года з грашыма кліентаў, інфармуе Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта Беларусі па г. Мінску. Паводле яго слоў, у праваахоўныя органы звярнуліся грамадзяне. Інфармацыя пра махлярскія дзеянні кіраўніцы турфірмы пацвердзілася.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК). Жанчыну прызналі абвінавачанай. Ужо вядомыя больш за 40 пацярпелых па крымінальнай справе, паведамляе БЕЛТА.
Фота: Delfi