Кіраўніца гродзенскай "Белай Русі" засталася без вады
Камунальная аварыя ў Гродне / t.me/varyanitsa_svetlana
У раёне, дзе жыве кіраўніца гродзенскай "Белай Русі" Святлана Вараніца, адбылася камунальная аварыя і адключылі ваду.
"У маім раёне працуе аварыйная брыгада водаканала. Працуюць аператыўна. Аднак пітны рэжым забяспечаны дастаўкай вады ў бочцы", — напісала ў сваім тг-канале Вараніца.
"Гроднаводаканал" паведамляе, што некалькі жылых дамоў па вуліцы Сухамбаева засталіся сёння з 14:30 без халоднай і гарачай вады ў сувязі з рамонтам вадаправода. Закончыць рамонт плануюць да 21:00.