"Кіберпартызаны" не ведаюць, адкуль Polityka ўзяла звесткі пра Мельнікаву

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

Беларуская хактывісцкая група "Кіберпартызаны" не ведае, чаму польскае выданне Polityka напісала пра знікненне 118 тысяч еўра з рахунку фонду "BIAŁORUŚ LIBERTY", якім кіравала зніклая Анжаліка Мельнікава.  

"Мы не ведаем, адкуль у іх такая інфармацыя. На дадзены момант рыхтуем сваю справаздачу па сітуацыі з рахункам, на днях апублікуем, сачыце за навінамі на канале", — заявілі прадстаўнікі "Кіберпартызанаў" рэдакцыі сайта reform.news.

Вялікае журналісцкае расследаванне наконт знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай з'явілася на сайце польскага выдання Polityka 6 траўня. У ім сцвярджалася, што на рахунку фонду было 118 тысяч еўра і знікненне Мельнікавай можа быць звязанае з грашыма.

Анжаліка Мельнікава пакінула Польшчу напрыканцы лютага. Выходзіць на сувязь яна перастала з канца сакавіка. Яе былы муж выехаў у Беларусь. Тамсама аказаліся і іх дзеці. Справай Мельнікавай займаюцца польскія следчыя органы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.