Хрэсніца Караткевіча дапамагае агучыць "Каласы пад сярпом тваім"
"Каласы пад сярпом тваім" / citydog.io
Хрэсніца пісьменніка Уладзіміра Караткевіча дапамагае агучыць "Каласы пад сярпом тваім". Алеся Сёмуха падтрымала ініцыятыву "Кніжны воз". Запіс рамана пачаўся ў студзені, піша @racyja.
Па словах сузаснавальніцы ініцыятывы Крысціны Дробыш, праект "Агучыць Каласы" патрабаваў вялікіх выдаткаў.
"Вялізнейшы твор. І мы разумелі, што ўласнымі сіламі гэта будзе досыць складана працягнуць", — гаворыць Крысціна Дробыш.
У верасні стала вядома, што "Каласы пад сярпом тваім" выключылі з праграмы беларускіх школ.