Хакеры падламілі базу кліентаў "РыэлтБай"
Хакеры, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Хакеры парушылі сістэму абароны персанальных даных ТАА "Рыэлтбай" — партала жылой і камерцыйнай нерухомасці ў Беларусі realt.by.
Як паведамляе Цэнтр абароны персанальных даных (ЦАПД), пад пагрозай апынуліся даныя прыкладна 900 тысяч кліентаў.
Карыстальнікам рэкамендуецца змяніць лагіны і паролі ад акаўнтаў на наступных інтэрнэт-рэсурсах:
realt.by
kvartirant.by
mls.realt.by
у мабільным дадатку Relax ды іншых сэрвісах і электронных рэсурсах, якія належаць аператару.
ЦАПД праводзіць праверку па гэтым інцыдэнце.
"Кіберпартызаны" паведамілі Еўрарадыё, што не маюць дачынення да гэтай атакі.