Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Куньлунь"
"Мінск-Арэна" / t.me/olympicteamby/
Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Куньлунь" — 6:2 (1:0, 5:1, 0:1). Шайбы ў гаспадароў пляцоўкі закінулі Вадзім Мароз (14-я хвіліна), Брэйдзі Лайл (22), Нікалас Мелаш (29), Вадзім Шыпачоў (32), Ксаўе Уэле (34) і Віталь Пінчук (38).
Гэта сёмая запар перамога беларускага клуба ў чэмпіянаце КХЛ. Ён набраў 77 ачкоў пасля 60 матчаў, займае 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
5 сакавіка мінскае "Дынама" прымае "Ладу", аднаго з аўтсайдэраў Усходняй канферэнцыі.