Хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе выйгралі ў ЦСКА

Мінскія дынамаўцы

Мінскія дынамаўцы / ХК "Дынама-Мінск"

19 лютага хакеісты мінскага "Дынама" ў Маскве ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сустракаліся з ЦСКА.

Гульня скончылася пераканаўчай перамогай гасцей — 4:1 (1:0, 2:1, 1:0). Галамі ў "зуброў" вызначыліся Віталь Пінчук, Аляксандр Волкаў і Вадзім Шыпачоў, які аформіў дубль.

Мінскае "Дынама" захоўвае сёмую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі, маючы ў актыве 67 ачкоў.

Наступную гульню беларускі клуб правядзе ў гасцях у маскоўскага "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.