Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі лідара
"Дынама" — "Лакаматыў" / vk.com/hclokomotiv_official
Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ абыгралі лідара Заходняй канферэнцыі і лігі — "Лакаматыў" з Яраслаўля — 3:1 (1:0, 1:1, 1:0). Быў узяты рэванш за нядаўняе гасцявое паражэнне ад "Лакаматыва" (0:2).
Шайбы ў мінчукоў на рахунку Ягора Борыкава, Сэма Энаса і Вадзіма Мароза.
13 лютага "Дынама" прымае "Віцязь". Дынамаўцы па-ранейшаму займаюць сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі.