Казіятка ачоліў агенцтва "Минск-новости", Дубінская — "Вечерний Минск"

27 жніўня стала вядома пра змены ў сталічных дзяржаўных СМІ. Юрый Казіятка ачоліў агенцтва "Минск-новости", дагэтуль ён быў намеснікам гендырэктара Кацярыны Дубінскай. Як інфармуе БЕЛТА, Дубінская стала галоўным рэдактарам газеты "Вечерний Минск". Для яе гэтае прызначэнне — паніжэнне, паколькі выданне падначальваецца УП "Агенство "Минск-новости".
Юрыю Казіятцы 54 гады, ён — ураджэнец Брэста. Набыў вядомасць, калі быў палітычным аглядальнікам на БТ. З 2005-га да лютага 2018 года Казіятка з'яўляўся генеральным дырэктарам "Сталічнага тэлебачання". У "Минск-новости" ён працаваў ў чэрвеня 2018-га.

Кацярына Дубінская. Фота: minsknews.by