Казахстанская кампанія "Пінскдрэва" трапіла пад польскія санкцыі

Фанера, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Зарэгістраваная ў Казахстане кампанія QARTREE LLP трапіла пад санкцыі Польшчы за экспарт расійскай і беларускай фанеры. Рашэнне было прынята з ініцыятывы Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы
Фірма QARTREE LLP была заснаваная ў верасні 2022 года кампаніяй з Расіі. У сваю чаргу, гэтая расійская кампанія належыць, як паведамляецца, "беларускаму гіганту ў сферы вытворчасці мэблі і дрэваапрацоўкі, у тым ліку бярозавай фанеры". Пад гэтым апісаннем маецца на ўвазе ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў".
Як адзначае выданне MOST, у першы ж год свайго існавання QARTREE заплаціла ў Казахстане больш за 2 млн долараў ПДВ, наняўшы ўсяго пяць чалавек. Фірма заёмалася экспартам прадукцыі ў краіны Еўропы — Літву, Латвію, Эстонію, Венгрыю, Балгарыю. Кампанія пастаўляе бярозавую фанеру (код ТН ЗЭД 44123310), а асноўным яе атрымальнікам называецца Польшча.
Пасля таго, як Еўрасаюз увёў санкцыі на прадукты дрэваапрацоўкі, пастаўкі драўнянай прадукцыі з Расіі рэзка скараціўліся. Адначасова вырас яе імпарт з Казахстана і Турцыі. Польская падатковая адміністрацыя даказала, што такім спосабам кампаніі абыходзяць санкцыі супраць расійскай і беларускай прадукцыі.
QARTREE стала пятай кампаніяй, якая трапіла пад санкцыі за пастаўкі бярозавай фанеры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.