Катлеты па-Ціханоўску, перамовы па-Лукашэнкаўскі і лёс палітвязняў — эфір

Франак Вячорка / Еўрарадыё
Спрэчкі і дыскусіі вакол тэмы вызвалення палітвязняў не сціхаюць каторы тыдзень. Вызвалення хочуць усе, але праз ціск на рэжым ці праз перамовы — гэта і стала падзелам. Да дыскусіі далучыліся нават прапагандысты Лукашэнкі. Адзін сам напрасіўся на пагаварыць да праваабаронцы Судаленкі, ведаючы, што ён апублічыць іх гутарку. Другі ж цішком “скрыніць” перапіскі ўдзельнікаў аднаго дыскусійнага ТГ-канала і “па слядах” выступае альбо ў сваіх сацсетках, альбо на БТ на тэму “а з кім у тым змагарскім асяродку ўлада можа перамаўляцца?!”
Што прымушае Святлану Ціханоўскую і яе паплечнікаў прытрымлівацца ваяўнічай стратэгіі і ці час цяпер працягваць заклікаць ціснуць на рэжым? Ці не разглядае Офіс варыянта, што іх заявы і пазіцыя стануць прычынай зрыва далейшых перамоў Мінска і Вашынгтона? Чаму Мінск не бачыць нікога з боку дэмсіл, з кім можна было б весці перамовы і што з гэтым можна зрабіць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.