Касманаўта Навіцкага ў Брэсцкай крэпасці заўважылі ў Z-майцы
Алег Навіцкі / БЕЛТА
Брэсцкую крэпасць 9 траўня наведаў касманаўт Алег Навіцкі. На ім заўважылі чорную майку з вялікай белай літарай Z — сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
У Брэсце ён удзельнічаў у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня перамогі.
Алег Навіцкі нарадзіўся ў беларускім Чэрвені, але вышэйшую адукацыю атрымаў у Расіі. У яго расійскае грамадзянства.
Дарэчы, Навіцкі быў камандзірам экіпажа, у складзе якога ў космас лятала Марына Васілеўская.